wd wp Пошук:

Масты

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Масты, значэнні.

Масты́[2] (афіц. транс.: Masty) — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Мастоўскага раёна, на р. Нёман пры ўпадзенні ў яе р. Зэльвянка. За 60 км на паўднёвы ўсход ад Гродна. Вузел чыгунак і аўтадарог на Гродна, Ліду, Ваўкавыск. Насельніцтва 15 770 чал. (2019)[3].

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў 1486 годзе як мястэчка, цэнтр воласці Гарадзенскага павета Вялікага Княства Літоўскага. У 1561 годзе тут былі 9 вуліц па абодвух берагах Нёмана, прыстань і паром. Пасля 1589 года валасны цэнтр Гродзенскай эканоміі. Паводле грамат 1601, 1633, 1653 і 1677 гадоў каралёў Рэчы Паспалітай яго жыхары атрымалі некаторыя прывілеі па магдэбургскім праве, з 1633 года тут праводзіліся штотыднёвыя таргі і 2 кірмашы ў год.

З 1795 года ў складзе Расійскай імперыі, мястэчка Гродзенскага павета.

У Першую сусветную вайну акупаваны германскімі войскамі, якія знаходзіліся тут да канца 1918 года. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б)Б у складзе БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. 14 лютага 1919 года ў Мастах адбыліся сутыкненні паміж польскімі і бальшавіцкімі ўзброенымі фарміраваннямі, некаторымі гісторыкамі гэтыя падзеі апісваюцца як пачатак Польска-савецкай вайны[4] (1919—1921).

Паводле Рыжскага міру з 1921 года Масты ў складзе Польшчы, цэнтр гміны Гродзенскага павета.

З 1939 года ў БССР, з 1940 года рабочы пасёлак, цэнтр Мастоўскага раёна. З 1949 года гарадскі пасёлак, з 1955 года — горад.

Насельніцтва

  • 1897 — 2633 чал.[5];
  • 1939 — 4,7 тыс. чал.[5];
  • 1970 — 11,6 тыс. чал.[5];
  • 1995 — 19,2 тыс. чал.[5];
  • 2004 — 17,4 тыс. чал.;
  • 2006 — 16,8 тыс. чал.;
  • 2016 — 15 948 чал.[6];
  • 2017 — 15 883 чал.[3]

Эканоміка

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай (ААТ «Мастоўдрэў»), лёгкай і харчовай прамысловасці. Гасцініца «Масты». У наваколлях горада зона адпачынку рэспубліканскага значэння «Масты».

Славутасці

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. dzieje.pl
  5. 1 2 3 4 Беларусь, 1995
  6. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

  • Масты // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 469. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Бабруйскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Баранавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Бахмацкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Бескарагайскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Бярозаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Валадымырэцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Вэрхнёдніпроўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Гараднянскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Гарадоцкага раёна (Львоўская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты Здалбуніўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Казэлэцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Калушскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Камінь-Кашырскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Кралэвэцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Львоўскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты Любанскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Макарыўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Мастоўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Мастыскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Пэрэмышлянскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Тлумацкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Пастаўскага раёна Катэгорыя·Раёны Львоўскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be