Весніцк
Ве́сніцк[1] (трансліт.: Viesnick, руск.: Весницк) — вёска ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Вялікадолецкага сельсавета.
Гісторыя
Першыя згадкі пра вёску адносяцца да XV стагоддзя[2]. У 1552 годзе згадваецца як сяло, якое адносілася да Пуцілкавіцкага замка[3]. Да XVII стагоддзя разам з Вялікімі Дольцамі належала да архібіскупскай кафедры[2]. У XVII стагоддзі стала маёмасцю паноў Кубліцкіх. Станам на 1663 год, уладальнікам з’яўляўся Юрый Кубліцкі[4].
У выніку другога падзела Рэчы Паспалітай у 1793 годзе вёска адыйшла да Расійскай імперыі. У гэты час яна знаходзілася ў складзе Вялікадолецкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губреніі. У другой палове XIX стагоддзя — уладанне Іосіфа Ваньковіча. Належала да праваслаўнага прыхода царквы Святога Духа ў Вялікіх Дольцах. У 1912 годзе была адкрыта земская школа, на базе якой пазней адчынена пачатковая школа з беларускай мовай навучання[4]. Школьны раён ахопліваў 10 населеных пунктаў, у якія ўваходзілі вёскі Весніцк, Воснава, Дубінец, Першамайск, Капцы, Садкі і іншыя[5].
З 8 жніўня 1924 года — у складзе Ушацкага раёна, цэнтр Весніцкага сельсавета. У 1938 годзе ў Весніцк былі пераселены жыхары хутароў Дзербіна, Роўнае Поле і вёскі Малы Весніцк. Падчас Другой сусветнай вайны цалкам спалена, забіты 34 жыхары, 20 чалавек забраны на прымусовыя працы[6]. У 1962 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Капцы[7], праз год Весніцкі сельсавет ліквідаваны[8].
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1883 — 218 чал.[9]
- XX стагоддзе: 1909 — 343 чал., 1926 — 329 чал., 1941 — 157 чал.
- XXI стагоддзе: 2000 — 38 чал.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Вясні́цк
- 1 2 Полоцкие грамоты XIII - начала XVI в. Том 2. М., 2015. Стр. 223. ISBN 978-5-91244-136-3
- ↑ Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – 640 с. : стр. 588.
- 1 2 Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – 640 с. : стр. 589.
- ↑ http://vlib.by/PRIDVINIE-11/CULTURE/Ushachi-cul-1-2.htm(недаступная спасылка)
- ↑ НАРБ Ф.1363 Воп.1 Спр.376 Стр.293; НАРБ Ф.1403 Воп.1 Спр.512 Стр.55-61аб.; НАРБ Ф.1450 Воп.4 Спр.29 Стр.28-33; НАРБ Ф.1450 Воп.4 Спр.17ч.2 Стр.535
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
- ↑ НГАБ Ф.584 Воп.1 Спр. 33 Стр.34аб
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Весніцк
Катэгорыя·Населеныя пункты Ушацкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лепельскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ушацкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1963 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.