wd wp Пошук:

Весялова (Пухавіцкі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Весялова.

Весяло́ва[1] (трансліт.: Viesialova, руск.: Веселово) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета.

Назва

Аснова гэтай назвы ляжыць слова «вясёлы».

Геаграфія

За 25 км на паўднёвы ўсход ад горада Мар’іна Горка. За 2,5 км на поўнач знаходзіцца возера Грымячае.

Гісторыя

Пад уладай Расійскай імперыі

У пачатку XX стагоддзя вядома як урочышча Амельненскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі.

Найноўшы час

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Падчас Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіравана нямецкімі войскамі.

Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Талькаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва

  • пачатак XX ст. — 5 двароў, 31 жыхар.
  • 1926 — 18 двароў, 101 жыхар.
  • 1 студзеня 2002 — 19 двароў, 24 жыхары.

Літаратура

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 № 219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» Архівавана 11 лістапада 2013. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be