Блужскі сельсавет
Блу́жскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска[1]) Блужа.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета была акупіравана нямецкімі войскамі. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Талькаўскага сельсавета (17 населеных пунктаў: Арэшкавічы, Блужскі Бор, Весялова, Вялікае Поле, Дзям’янаўка, Калінаўка, Каляюгі, Ленінск, Лявонаўка, Малінаўка, Насыцк, Рудня, Слабодка, Талька, Церабуты, Чароты і Яноўка)[2]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Суцінскага сельсавета (6 населеных пунктаў: Залог Пяцілеткі, Каменка, Красны Пасёлак, Мацеевічы, Суцін і Шэлехава)[3].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 722 чалавекі[4], з іх 88,5 % — беларусы, 8,7 % — рускія, 0,7 % — украінцы[5].
Населеныя пункты
Зноскі
- ↑ Решение Пуховичского районного Совета депутатов от 29 января 2010 г. № 206 О преобразовании деревни Блужа Блужского сельсовета в агрогородок Архівавана 28 кастрычніка 2020.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Пухавіцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.