wd wp Пошук:

Воранаў (Лельчыцкі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Воранаў.

Во́ранаў[1] (трансліт.: Voranaŭ, руск.: Воронов) — былая вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Грабянёўскага сельсавета.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядома з пачатку XX стагоддзя як хутар Лельчыцкай воласці Мазырскага павету, 17 двароў, 137 жыхароў. Перад Вялікай айчыннай вайной — 54 двары, 191 жыхар.

У ліпені 1943 года нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і забілі 17 жыхароў.

Адселена ў сувязі з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС. На 2006 год вёска з’яўляецца нежылой. 30 верасня 2009 года рашэннем Лельчыцкага раённага Савета дэпутатаў вёска ліквідаваная[2].

Вядомыя асобы

  • М. М. Некрашэвіч — генерал-маёр.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Во́ранава, н.
  2. «Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Лельчицкого района». Решение Лельчицкого районного Совета депутатов от 30 сентября 2009 г. № 22-9 Архівавана 24 верасня 2015.(руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Лельчыцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be