wd wp Пошук:

Грабянёўскі сельсавет

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Грабянёўскі сельсавет (значэнні).

Грабянё́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Грабяні.

Гісторыя

Створаны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лельчыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лельчыцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Лельчыцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Мазырскім раёне.

30 верасня 2009 года скасавана вёска Воранаў[1].

12 лістапада 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Стадоліцкага сельсавета[2].

Склад

На момант скасавання сельсавет налічваў 9 населеных пунктаў:

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 528 чалавек[3], з іх 97,3 % — беларусы[4].

Зноскі

  1. Решение Лельчицкого районного Совета депутатов от 30 сентября 2009 г. № 22-9 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Лельчицкого района(недаступная спасылка)
  2. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 283 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Лельчицкого района Гомельской области Архівавана 21 студзеня 2022.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лельчыцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Магілёўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мазырскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be