wd wp Пошук:

Восава (Мядзельскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Восава.

Во́сава[1] (трансліт.: Vosava, руск.: Осово) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Княгінінскага сельсавета.

Гісторыя

На 1 студзеня 1997 года вёска налічвала 169 двароў і 414 жыхароў.

Інфраструктура

У вёсцы размяшчаюцца праўленне калгаса, аддзяленне сувязі, аддзяленне ашчаднага банка, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, сярэдняя школа, крама, сталоўка, гаспадарчы двор, тэхнічныя майстэрні, жывёлагадоўчая ферма, ААТ «Газсэрвіс», прыватная крама.

Ушанаванне памяці

У 1970 годзе каля будынка вясковай школы быў усталяваны абеліск на ўшанаванне памяці 49 жыхароў вёсак Вытраскі, Гарадзішча, Кіржана, Восава, Палавікі, Холма, Халмоўка і Янушова, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт О́сава

Літаратура

  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Мядзельскага раёна. Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1998. ISBN 985-11-0107-9

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be