wd wp Пошук: ⬜

Вуглоўскі сельсавет (Брагінскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вуглоўскі сельсавет. Вугло́ўскі сельсавет (руск.: Угловский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Вуглы. Знаходзіцца на поўначы раёна.

Гісторыя

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Брагінскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Шкуратоўскага сельсавета.

Зноў утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Лубеніцкага і Шкуратоўскага сельсаветаў[2]. У 1974 годзе скасаваны пасёлак Рагазін. 1 снежня 2009 года ў склад сельсавета былі перададзеныя вёскі Кавака і Пажаркі, якія знаходзіліся ў раённым падпарадкаванні[3]. 25 сакавіка 2011 года ліквідавана вёска Такліноў (далучана да аграгарадка Вуглы)[4].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 876 чалавек[5], з іх 95,9 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 0,8 % — украінцы[6].

Зноскі

  1. ↑ Афіцыйны сайт Брагінскага райвыканкама(руск.)
  2. ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.
  4. ↑ Решение Брагинского районного Совета депутатов от 25 марта 2011 г. № 52 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Угловского сельсовета Архівавана 10 ліпеня 2020.
  5. ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  6. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Брагінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be