Кавака
Кава́ка[1] (трансліт.: Kavaka, руск.: Ковака) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Вуглоўскага сельсавета.
Да 1 снежня 2009 года вёска знаходзілася ў раённым падпарадкаванні[2].
Геаграфія
Размяшчэнне
У 4 км на поўнач ад Брагіна, 32 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 122 км ад Гомеля.
Транспартная сістэма
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Брагіна.
Планоўка складаецца з прасталінейнай вуліцы з 2 завулкамі, блізкай да шыротнай арыентацыі, забудавана двухбакова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. У 1897 годзе знаходзіліся школа граматы, 2 вятракі, у Брагінскай воласці.
З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Кавацкага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Запаветы Леніна», працавалі вятрак (з 1928 года), конная крупадрабілка (з 1914 года), гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у шпіталі, які месцаваўся ў вёсцы ў 1943-44 гадах памерлі ад ран 14 салдат (пахаваны на могілках). Іх памяць увекавечвае збудаваны ў 1967 годзе абеліск. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Шлях да камунізму» (цэнтр — г. п. Брагін). Ёсць клуб, бібліятэка.
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 63 гаспадаркі, 168 жыхароў.
Дынаміка
- 1850 год — 18 двароў, 158 жыхароў.
- 1897 год — 51 двор, 356 жыхароў (паводле перапісу).
- 1908 год — 52 двары, 385 жыхароў.
- 1930 год — 69 двароў, 209 жыхароў.
- 1959 год — 538 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 63 гаспадаркі, 168 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 Архівавана 29 кастрычніка 2013. (руск.)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.