wd wp Пошук:

Пажаркі

Пажа́ркі[1] (трансліт.: Pažarki, руск.: Пожарки) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Вуглоўскага сельсавета.

Да 1 снежня 2009 года вёска знаходзілася ў раённым падпарадкаванні[2].

Геаграфія

Размяшчэнне

У 7 км на поўнач ад Брагіна, 35 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 120 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Побач аўтадарога Брагін — Хойнікі.

Планоўка складаецца з кароткай прасталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудавана драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Археолагамі выяўлены курганны магільнік X—XII стагоддзяў (2 км на захад ад вёскі), што сведчыць пра засяленне тутэйшых месцаў з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

У 1932 годзе арганізаваны калгас. В1959 годзе складзе калгасу «Шлях да камунізму» (цэнтр — вёска Сабалі).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 4 гаспадаркі, 6 жыхароў.

Дынаміка

  • 1850 год — 8 двароў.
  • 1897 год — 27 двароў, 191 жыхар (паводле перапісу).
  • 1908 год — 29 двароў, 247 жыхароў.
  • 1931 год — 35 двароў.
  • 1959 год — 199 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 4 гаспадаркі, 6 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 Архівавана 29 кастрычніка 2013. (руск.)

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be