Выбаргскі раён (Ленінградская вобласць)
Выбаргскі муніцыпальны раён (руск.: Вы́боргский муниципа́льный райо́н) — муніцыпальнае ўтварэнне ў складзе Ленінградскай вобласці Расіі. Тэрыторыя — 7431 км², насельніцтва — 198 226 чал. (2020). Уключае 7 гарадскіх і 5 сельскіх паселішчаў. Утвораны ў ліпені 1940 года. Адміністрацыйны цэнтр — горад Выбарг. Выбаргскі раён размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Ленінградскай вобласці, займае ўсю заходнюю палову Карэльскага перашыйка.
Геаграфія
Мяжуе на поўначы — з Карэліяй (Лахдэнпохскі раён); на паўночным усходзе — з Прыазерскім муніцыпальным раёнам; на ўсходзе — з Усевалажскім муніцыпальным раёнам; на паўднёвым усходзе — з горадам федэральнага значэння Санкт-Пецярбургам; на захадзе — дзяржаўная мяжа з Фінляндыяй. З паўднёвага захаду тэрыторыя раёна абмываецца водамі Фінскага заліва.
Адлегласць ад адміністрацыйнага цэнтра раёна да Санкт-Пецярбурга — 174 км.
Раён размешчаны на тэрыторыі Выбаргскай нізіны Балтыйскага шчыта, дзе блізка да паверхні выходзяць пароды ранняга пратэразейскага перыяду]. Яны пакрытыя азёрнымі і азёрныя-алювіяльнымі адкладамі чацвярцічнага перыяду. Большая частка раёна ўваходзіць ў Балтыйска-Ладажскую ландшафтную акруга, дзе пераважае раўнінная мясцовасць. Характэрнымі ледавіковымі формамі рэльефу з’яўляюцца «барановыя ілбы».
У раёне ёсць мноства радовішчаў гранітаў, торфу, пяскоў. Радовішчы сапрапелевых гразяў, якія сфармаваліся 5-7 тысяч гадоў таму і якія залягаюць ўздоўж Фінскага заліва. Амаль дзве траціны тэрыторыі раёна займаюць лясы, пераважна іглічныя.
Зноскі
- 1 2 АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 28 кастрычніка 2016.
- ↑ АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 27 кастрычніка 2016.
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
Катэгорыя·Раёны Ленінградскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.