Высокае (Чавускі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Высокае (значэнні). Высо́кае[1] (трансліт.: Vysokaje, руск.: Высокое) — вёска ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Антонаўскага сельсавета. Каля вёскі працякае рака Проня.
Гісторыя
Ля вёскі, на мысе правага берага ракі Проні, авальнае гарадзішча, памерамі 42×26 м. Паселішча абаронена дугападобнымі валам вышынёй 4 метры і ровам. Культурны пласт змяшчае ляпную (I тыс. н. э.) і ганчарную старажытнарускую кераміку XI—XIII стагоддзяў[2].
Перад вайной у вёсцы жыло 512 чалавек[3].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў жніўні 1943 года гітлераўцамі было спалена 72 двароў (з 72 да вайны), забіта 18 чалавек[3].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ Городища в бассейне реки Сож. Часть 2-я
- 1 2 Высокое (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Рака Проня ля Высокага Архівавана 29 чэрвеня 2016.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Чавускага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.