Вытраскі
Вы́траскі[1] (трансліт.: Vytraski, руск.: Вытрески) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Княгінінскага сельсавета.
Гісторыя
У 1847 г. вёска маёнтка Янушова Вілейскага павета Віленскай губерні, валоданне памешчыка В. Корсака, 2 двары, 21 жыхар. У 1904 г. было 3 вёскі ў Крывіцкай воласці Вілейскага павета: Вытраскі 1-я (98 жыхароў), Вытраскі 2-я (97 жыхароў), Вытраскі 3. (71 жыхар). З 1889 працавала школа граматы, у якой у 1896-97 навучальным годзе вучыліся 10 хлопчыкаў. У 1921 г. вёска гміны Крывічы Вілейскага павета Віленскага ваяводства, 56 двароў, 332 жыхара. З 12.10.1944 г. у Восаўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 16.07.1954 г. у Княгінінскім сельсавеце, з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці, з 25.12.1962 г. у Мядзельскім раёне.
У 1940 г. вяскоўцы арганізавалі калгас імя Сталіна. Пасля Вялікай Айчыннай вайны адноўлены калгас. З 1964 года вёска ў складзе саўгаса «Восаўскі» (цэнтр — вёска Восава), з 04.09.1991 г. — калгаса «Восаўскі».
Насельніцтва
- 274 жыхары (1960)
- 51 двор, 106 жыхароў (1997)
Інфраструктура
Магазін, бібліятэка, жывёлагадоўчая ферма.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.