Вэлыкі Біркы
Вэлыкі Біркы[2] (укр.: Великі Бірки) — пасёлак гарадскога тыпу ў Цярнопальскім раёне Цярнопальскай вобласці Украіны за 12 км на ўсход ад Цярнопаля, чыгуначная станцыя на лініі Цярнопаль — Підвалачыск.
Гісторыя
- XV—XVI ст. — каралеўскі маёнтак Боркі ўваходзіць ц Церабаўлянскае староства (павет) Галіцкай зямлі Рускага ваяводства Каралеўства Польскага.
- 1569—1772 гг. — у складзе Рэчы Паспалітай.
- Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай з 1772 г. — пад уладай Габсбургскай манархіі.
- Ад пачатку 1782 г. сяло ўвайшло ў склад Цярнопальскага павета Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі Аўстрыі.
- Ад 15 чэрвеня 1810 г. да 3 мая 1815 г. аддадзена Расіі ў складзе Цяррнопальскага краю.
- 9 чэрвеня 1815 г. пасля Венскага кангрэса вернуты Аўстрыі.
- Падчас Першай сусветнай вайны ад 21 жніўня 1914 г. да 25 ліпеня 1917 г. сяло знаходзіцца пад расійскай акупацыяй у складзе Цярнопальскай губерні Галіцка-Букавінскага генерал-губернатарства.
- З пачаткам лістападаўскага чыну ад 1 лістапада 1918 да 17 ліпеня 1919 гг. — у складзе Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі.
- Падчас польска-савецкай вайны 1920 г. ад 26 ліпеня да 21 жніўня 1920 г. сяло знаходзіцца ў складзе Галіцкай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
- 1 верасня 1921 г. уваходзіць у Цярнопальскі павет у складзе новастворанага Цярнопальскага ваяводства міжваенннай Польшчы.
- 1 жніўня 1934 г. утворана сельская гміна Боркі Вялікія, у якую ўвайшлі 11 навакольных сельскіх грамад Цярнопальскага павета.
- Ад 4 снежня 1939 г. сяло ўваходзіць у Цярнопальскую вобласць УССР.
- 2 ліпеня 1941 г. — 21 сакавіка 1944 гг. падчас нямецкай акупацыі ад 1 жніўня 1941 г. Вялікія Боркі — цэнтр воласці Цярнопальскага павета дыстрыкту Галічына Генерал-губернатарства Трэцяга Рэйха.
- Ад 17 студзеня 1940 да 2 ліпеня 1941 г. і ад 21 сакавіка 1944 да 1 студзеня 1963 г. — раённы цэнтр Цярнопальскай вобласці УССР.
- У 1963—1966 гг. Вялікія Біркы ўваходзяць у Підвалачыскі раён.
- Ад 8 снежня 1966 г. — сяло ўваходзіць у Цярнопальскі раён.
Зноскі
- ↑ http://static.rada.gov.ua/zakon/new/NEWSAIT/ADM/zmistter.html
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Цярнопальскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.