wd wp Пошук: ⬜

Вялешынскі сельсавет

Вяле́шынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Вялешына.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капыльскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капыльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 24 мая 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Капыльскага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 14 населеных пунктаў: Аргелаўшчына, пасёлак цагельнага завода Андросаўшчына, Васілеўшчына, Вошкаты, Вялешына, Каменка, Мазалі, Мурыны, Навасады, пасёлак Навасады, Новая Кель, Скабін, пасёлак Скабін, Старая Кель.

Зноскі

  1. ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Капыльскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be