Капыльскі сельсавет
Капы́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Капыль (не ўваходзіць у склад).
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капыльскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Капыль. 24 верасня 1926 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Капыльскага местачковага Савета.
Зноў утвораны 24 мая 1960 года ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці БССР з цэнтрам у гарадскім пасёлку Капыль, з пералічэннем у яго склад 15 населеных пунктаў (Амерыка, Асмолы, Дусаеўшчына, Змаганне, Красны, Навасельцы, Нізкавічы, Новая Палянка, Раскошша, Стары Капыль, Чырвоная Горка, Юрздыка, Якусоўшчына, Янава і пасёлак саўгаса імя Дзяржынскага) са складу скасаванага Старакапыльскага сельсавета, 2 населеных пунктаў (Асавец і Падгорцы) са складу Слабада-Кучынскага сельсавета, 12 населеных пунктаў (Аношкі, Брацкі, Быкоўцы, Вусава, пасёлак Вусава, Выгода, Зарэчча, Каменшчына, Мажа, Чырвоны Партызан, Шастакі і Якубавічы) з адміністрацыйнага падпарадкавання Капыльскага пассавета, 14 населеных пунктаў (Аргелаўшчына, пасёлак цагельнага завода Андросаўшчына, Васілеўшчына, Вошкаты, Вялешына, Каменка, Мазалі, Мурыны, Навасады, пасёлак Навасады, Новая Кель, Скабін, пасёлак Скабін, Старая Кель) са складу скасаванага Вялешынскага сельсавета[1]. 30 сакавіка 2016 года ў склад Слабада-Кучынскага сельсавета перададзены пасёлак Андросаўшчына[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2794 чалавекі[3], з іх 96,0 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 0,7 % — украінцы[4].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 марта 2016 г. № 129 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области Архівавана 24 верасня 2020.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Капыльскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Капыльскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.