Вялле
Вя́лле[1] (трансліт.: Viallie, руск.: Вялье) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Новаялчанскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 36 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 9 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 152 км ад Гомеля, 1 км ад дзяржаўнай мяжы з Украінай.
Водная сістэма
На поўдні канава Марозаўка.
Транспартная сістэма
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.
Планоўка складаецца з прасталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой з поўначы пад вострым кутом далучаецца кароткая вуліца. На поўдні адасоблены ўчастак забудовы — 2 кароткія вуліцы, блізкія да мерыдыянальнай арыентацыі. Хаты пастаўлены рэдка, драўляныя, сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Вядомая з пачатку XIX стагоддзя. У 1834 годзе ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні У 1876 годзе абшарнік Насакін меў у вёсках Вялле і Асарэвічы 3558 дзесяцін зямлі і конны млын. У 1897 годзе ў Ёлчанскай воласці. У 1931 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у бою за вызваленне вёскі 28 верасня 1943 года адмеціўся полк пад камандаваннем А. П. Сярогіна, памагаты камандзіра кулямётнага ўзвода А. С. Хайдараў, старэйшыя сяржанты Ц. Г. Халікаў і В. С. Чурумаў, камандзір кулямётнага ўзвода, лейтэнант А. М. Сіманаў, наводчык процітанкавай стрэльбы А. А. Цітоў, за мужнасць і гераічнасць ім прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
У складзе калгаса імя М. В. Фрунзэ (цэнтр — вёска Асарэвічы).
Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Асарэвіцкага сельсавета[2].
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 36 гаспадарак, 60 жыхароў.
Дынаміка
- 1834 год — 9 двароў.
- 1897 год — 24 двары, 137 жыхароў (паводле перапісу).
- 1959 год — 308 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 36 гаспадарак, 60 жыхароў.
- 2006 год (01.01.2006) — 31 гаспадарак, 54 чалавек, з якіх 1 ва ўзросце да 16 гадоў, 15 — у працаздольным і 38 — старэйшым за працаздольны.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Архівавана 22 верасня 2019. (руск.)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.