Вялікааўцюкоўскі сельсавет
Вялікааўцюко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Вялікія Аўцюкі.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Вялікааўцюкоўскі (Аўцюцавіцкі) сельсавет у складзе Юравіцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мазырскай акругі. 10 лістапада 1927 года сельсавет узбуйнены шляхам далучэння тэрыторыі скасаванага Борускага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года сельсавет у Юравіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў Мазырскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. З 3 ліпеня 1939 года ў Калінкавіцкім раёне Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хобненскага сельсавета (вёскі Дзеравішча, Муціжар і Хобнае)[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (2 населеныя пункты) — 574 чалавекі[2], з іх 98,4 % — беларусы[3].
Зноскі
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 281 Об изменении административно-территориального устройства Калинковичского района Гомельской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мазырскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Юравіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Калінкавіцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.