Хобнае
Хо́бнае[1] (трансліт.: Chobnaje, руск.: Хобное) — вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Вялікааўцюкоўскага сельсавета.
Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Хобненскага сельсавета[2].
Знаходзіцца за 38 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад горада Калінкавічы, 100 кіламетраў ад Гомеля, 15 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Маканавічы, на аўтадарозе Вялікія Аўцюкі — Вялікі Бор.
Насельніцтва
- 395 жыхароў, 180 двароў (2003)
Інфраструктура
- Лясніцтва
- Клуб і бібліятэка
- Школа-сад
- Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны
Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Хо́біна
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства Калинковичского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 281 Архівавана 29 кастрычніка 2013. (руск.)
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хобнае
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Калінкавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.