wd wp Пошук:

Вялікі-Праслаў

Вялі́кі-Прасла́ў (балг.: Велики Преслав, да 1878 — Эскі-Стамбул) — горад у Балгарыі, у Шуменскай вобласці, на левым беразе ракі Галяма-Камчыя.

Аднайменная сталіца Першага Балгарскага царства з 893 па 971 гады знаходзілася ў 3 км ад сучаснага горада.

Гісторыя

У 3 кіламетрах на поўдзень ад Праслава знаходзяцца разваліны аднайменнага старажытнага горада — сталіцы Першага Балгарскага царства.

Сталіца Першага Балгарскага царства

Візантыйцы штурмуюць Праслаў, хроніка XI стагоддзя, Іаан Скіліца

У 893 годзе пасля звяржэння Уладзіміра Расатэ, новы балгарскі цар Сімяон Вялікі пераносіць сталіцу ў горад Праслаў, якая ў процівагу старой язычніцкай сталіцы Пліска, становіцца цэнтрам хрысціянізацыі Балгарыі.

У 919 годзе на царкоўным саборы ў Праславе была абвешчана аўтакефалія Балгарскай Царквы і ўзвядзенне яе ў ранг патрыярхата.

У 968 годзе горад разам з усёй Балгарыяй, відавочна, акупаваў кіеўскі князь Святаслаў Ігаравіч. Сталіцай Святаслаў зрабіў горад Пераяславец, тоеснасць якога з Праславам не ўсталявана.

У 971 годзе візантыйскія войскі Іаана Цымісхія захопліваюць Праслаў, і Усходняя Балгарыя ўваходзіць у склад імперыі (гл. Руска-візантыйская вайна 970—971 гадоў).

Другое Балгарскае царства

У XI—XII стст., у перыяд візантыйскага валадарства, горад знаходзіўся ў стане заняпаду. Пасля паўстання братоў Пятра і Асеня ўплыў Праслава часткова аднаўляецца. Іван Асень кіраваў краінай з Тырнава, цэнтра паўстання, а яго брат Пётр з Праслава, сімвала аднаўлення Балгарскай дзяржаўнасці. У выніку ў якасці сталіцы канчаткова быў выбраны Тырнава і горад паступова пачаў пусцець. У канцы XIII стагоддзя горад быў канчаткова разбураны татарамі і апошнія жыхары Праслава перасяліліся на новае месца, тэрыторыю сучаснага Праслава.

Музей Вялікі-Праслаў

З канца XIX стагоддзя ў горадзе праводзяцца рэгулярныя археалагічныя раскопкі. Праслаў складаўся з дзвюх частак — знешняга горада, акружанага каменнай сцяной, вышынёй да 10 метраў і таўшчынёй 3,25 метраў з брамай і вежамі, і ўнутранага горада — комплексу царскіх будынкаў, таксама акружанага каменнай сцяной. Ва ўнутраным горадзе даследаваны руіны палацаў, складзеных з буйных камянёў (у тым ліку Вялікага палаца ці так званай Троннай палаты з рэшткамі калон, пліт з разьбяным раслінным арнаментам і пола з мармуру і парфіра). У вакольным горадзе — рэшткі жылых дамоў, майстэрняў, а таксама так званай Залатой (Круглай) царквы (X стагоддзе) з атрыумам і прытворам, багата ўпрыгожанай мармурам, мазаікамі, паліванымі ўзорнымі керамічнымі пліткамі. У наш час на тэрыторыі старажытнага горада знаходзіцца нацыянальны гісторыка-археалагічны музей Вялікі-Праслаў.

Галерэя

Зноскі

  1. 1 2 https://www.grao.bg/tna/t41nm-15-03-2022_2.txt

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сталіцы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be