wd wp Пошук:

Вялікія Лукі (Баранавіцкі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вялікія Лукі, значэнні.

Вялі́кія Лу́кі[1] (трансліт.: Vialikija Luki, руск.: Великие Луки) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Велікалуцкага сельсавета, да 2 жніўня 2019 года яго цэнтр[2]. Размешчаны за 15 км на поўдзень ад Баранавіч, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Русіно на лініі Баранавічы—Лунінец.

Да Вялікіх Лукаў далучана суседняя в. Жарнакоўшчына.

Гісторыя

Вядомы з 15 стагоддзя як с. Лука. Да 1430 года ўласнасць вялікага князя Вітаўта. З 1449 года належалі каталіцкай царкве.

У 1770 годзе пабудавана драўляная царква. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, сяло Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета, з 1842 года Мінскай губерні. У 1862 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1879 годзе працавала праваслаўнае папячыцельства, праваслаўны прыход (вёскі Вялікія Лукі, Волахва, Малыя Лукі, Рагозніца, Русіно, Грабавец) налічваў 3,5 тысяч прыхаджан (пісьменныя складалі 5 %). Царкве належала 90 дзесяцін зямлі, у тым ліку 50 дзесяцін ворыва. У 1897 годзе ў сяле працавала народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, праваслаўная царква, піцейны дом.

У 1900 годзе ў народным вучылішчы было 90 вучняў (з іх 10 дзяўчынак). У 1909 годзе працавалі 2 народныя вучылішчы (для хлопчыкаў і для дзяўчынак, настаўнікі Фёдар Кароткі і Марыя Гарбацэвіч). Побач з сялом знаходзіўся маёнтак Лукі — 1 двор, 10 жыхароў. З 1921 года ў складзе Польшчы, вёска Ястрамбельскай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета Навамышскага раёна, з 8 красавіка 1957 года Баранавіцкага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей.

У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах загінулі 33 аднавяскоўцы.

У 1970 годзе дзейнічаў камбінат бытавога абслугоўвання, клуб, сталовая, сярэдняя школа, фельчарска-акушэрсуі пункт і магазін.

Інфраструктура

  • Сядзібы выканкома сельсавета і калгаса
  • Рамонтна-механічныя майстэрні
  • Ветэрынарны ўчастак
  • Сярэдняя школа (ёсць гісторыка-краязнаўчы музей)
  • Фельчарска-акушэрскі пункт
  • Бібліятэка
  • Аддзяленне сувязі
  • Клуб
  • Дом быту
  • Аўтаматычная тэлефонная станцыя

Насельніцтва

  • 174 двары, 1024 жыхароў (1897)
  • 215 двароў, больш за 1117 жыхароў (1909)
  • 126 дамоў, 689 жыхароў (1921)
  • 1293 жыхары (1939)
  • 584 жыхары (1959)
  • 237 двароў, 822 жыхары (1970)
  • 209 двароў, 478 жыхароў (1996)[3]
  • 121 двор, 506 жыхароў (1998)
  • 134 гаспадаркі, 408 жыхароў (2005)

Славутасці

Выбітныя асобы

Радзіма беларускага грамадска-палітычнага дзеяча Міхала Кахановіча.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Решение Барановичского районного Совета депутатов от 2 августа 2019 г. № 79 О переносе административного центра Великолукского сельсовета Барановичского района Архівавана 24 лістапада 2020.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8. — С. 388.

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Баранавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be