wd wp Пошук: ⬜

Вялікія Шчарбінічы

Вялікія Шчарбінічы (руск.: Большие Щербиничи) — сяло ў Злынкаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Шчарбініцкага сельскага паселішча. Размешчана за 16 км на паўднёвы ўсход ад Злынкі, на правым беразе ракі Вагі. Насельніцтва — 356 чалавек (2010).

Дзейнічаюць аддзяленне паштовай сувязі, сельская бібліятэка.

Гісторыя

Згадваецца з першай паловы XVII стагоддзя як «сяло» Шчарбінічы, у складзе Чолхаўскай воласці; казацкага насельніцтва не мела. Паводле адной з версій, на гэтым жа месцы да XVI стагоддзя знаходзілася летапіснае сяло Супрунава. У XVIII—XIX стагоддзях свайго храма не мела, аднак у 1920—30-х гг. тут меўся драўляны храм (не захаваўся).

З другой паловы XVII стагоддзя да 1781 года ўваходзіла ў Тапальскую сотню Старадубскага палка (таксама называлася Старыя Шчарбінічы); затым у Навамесцкім, Навазыбкаўскім (з 1809) павеце (з 1861 года — у складзе Малашчарбініцкай воласці, з 1923 у Злынкаўскай воласці).

У паведамляннях сярэдзіны 1920-х гадоў згадваецца, што «ў хаце-чытальні [вёскі В. Шчарбінічы] была праведзена гутарка з сялянамі на беларускай мове, а таксама былі прачытаныя два апавяданні з жыцця сялян. …Сяляне былі зацікаўлены размовай і чытаннем і сцвердзілі, што ім усё зразумела і што гэта напісана панашаму»[1].

У 1929—1932 гг. у складзе Чуравіцкага раёна, у 1932—1939 гг. — у Навазыбкаўскім раёне, затым у Злынкаўскім, пры часовым скасаванні якога (1959—1988) — ізноў у Навазыбкаўскім. Да 2005 года з’яўлялася цэнтрам Вялікашчарбініцкага сельсавета.

Гады 1859 1892 1901 1926 1979 1989 2002 2010
Насельніцтва 1339 1886 2029 1329 695 615 447 356

Зноскі

  1. ↑ Алена Маркава. Пакараць нельга злітавацца: беларускі нацыяналізм у даследаванні Пэра Андэрса Рудлінга. // Беларускі Гістарычны Агляд. Том ХХIII

Літаратура

  • Населённые пункты Брянского края. Энциклопедический словарь. — Изд. 2-е, дополненное и исправленное. — Брянск: Десяточка, 2012. — С. 40. — 468 с. — 700 экз. — ISBN 978-5-91877-090-0.
  • А. М. Лазаревский. Описание старой Малороссии. — Том 1. Полк Стародубский. — 2-е издание. — Белые Берега: Десяточка, 2008. — С. 493. — 560 с. — ISBN 978-5-903201-27-3.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Злынкаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be