wd wp Пошук:

Вярхоўе (Смаленскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вярхоўе. Вярхоўе (руск.: Верховье) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Смаленскім раёне. Насельніцтва — 418 жыхароў (2007).

Геаграфія

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 16 км на паўночны захад ад г. Смаленска, на берагах ракі Удра ля аўтадарогі 66К11 Смаленск — Невель. Уваходзіць у склад Навасельскага сельскага паселішча. Вёска газіфікавана. Рэчка Удра вельмі маленькая і дробная, шырынёй 2-6 метраў.

Гісторыя

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

Эканоміка

Асфальтабетонны завод, школа з няпоўнай сярэдняй адукацыяй (9 класаў), крамы, медпункт, пошта і клуб. Раней у вёсцы існавала Вопытна-вытворчая гаспадарка «Вярхоўе» Усесаюзнай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1997 годзе на яго базе быў утвораны ФД УП для забеспячэння харчом выпраўленчых устаноў Смаленскай вобласці. У 2001 годзе пры Фгупе была арганізавана адзіная ў вобласці сельскагаспадарчая калонія — Федэральная казённая ўстанова «Калонія-паселішча № 7 УФСВН Расіі па Смаленскай вобласці».[1]

Спасылкі

Зноскі

  1. ФКУ КП-7 (нявызн.) (недаступная спасылка). УФСВН Расіі па Смаленскай вобласці (16 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2018. Праверана 16 лістапада 2018.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Смаленскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be