Відзін
Ві́дзін (балг.: Видин) — горад у Балгарыі. Цэнтр Вобласці Відзін і Абшчыны Відзін. Размешчаны на Дунаі. Насельніцтва на 2012 год складае 47,4 тыс. чалавек.
Горад адыгрываў значную ролю ў балгарскай гісторыі, быў сталіцай Заходняй Балгарыі (Відзінскага царства) з сярэдзіны 14 да пачатку 15 стагоддзя, калі служыў рэзідэнцыяй балгарскіх цароў з дынастыі Шышманавічаў.
Побач з горадам пабудаваны найноўшы мост праз Дунай (2013).
Гісторыя
Горад узнік на аснове невялікага рымскага ўмацавання з гарнізонам. Быў сталіцай балгарскага Відзінскага царства Івана Сраціміра і яго сына Канстанціна II Асеня — апошняй балгарскай сталіцай перад захопам Балгарыі войскамі Асманскай імперыі ў канцы 14 — пачатку 15 стагоддзя.
Пачынаючы з 1853 года Відзін адыгрываў немалаважную ролю ва ўсіх войнах на Балканскім паўвостраве. У кастрычніку 1853 года Амер-паша пачаў адсюль варожыя дзеянні супраць Расіі пераходам цераз Дунай і аблогай горада Калафата ў Валахіі; у наваколлях Відзіна адбываліся шматлікія сутычкі паміж туркамі і рускімі, асабліва 6 студзеня і 19 красавіка 1854 года. У час сербскай вайны 1876 года Відзін служыў апорным пунктам Асману-пашы, а ў руска-турэцкай кампаніі 1877 года Асман-паша пачаў з Відзіна свой рух да Плеўны.
Па артыкуле 11 Берлінскага мірнага трактата 1878 г. умацаванні гарадской крэпасці Відзіна былі зрыты, а горад быў далучаны да новага Балгарскага княства. У час Сербска-балгарскай вайны сербы 3 разы спрабавалі ўзяць Відзін прыступам, але былі адкінуты невялікім балгарскім гарнізонам.
Насельніцтва
У 1887 годзе было 14 772 жыхароў, сярод якімі нямала мусульман, у тым ліку адыгаў-мухаджыраў, а таксама яўрэяў.
Насельніцтва горада паводле даных Нацыянальнага статыстычнага інстытута Балгарыі[1]:
|
Транспарт
Пры высокай вадзе да горада могуць падыходзіць невялікія марскія караблі. Вышыня над узроўнем мора ўсяго 30 м. Порт Відзіна знаходзіцца на 3-м месцы ў краіне па аб’ёме сярод портаў краіны на Дунаі (пасля гарадоў Русэ і Лом).
У другой палове XX стагоддзя адкрыты чыгуначны паром Відзін — Калафат (Румынія). З пачатку 1990-х гадоў ён дапоўнены аўтамабільным паромам.
У 2007 г. пачалося будаўніцтва моста праз Дунай паміж Балгарыяй (г. Відзін) і Румыніяй (г. Калафат). Мост адкрыты 14 чэрвеня 2012 г. і ўведзены ў эксплуатацыю. Ён вядомы як мост Відзін - Калафат, але атрымаў новую назву — «Новая Еўропа». Чакаецца, што мост істотна палепшыць аўтатранспартнае паведамленне захаду Балгарыі з краінамі Цэнтральнай і Заходняй Еўропы ў абыход Сербіі, якая пакуль не ўваходзіць у ЕС і Шэнгенскую зону.
Відзін — канцавая станцыя чыгуначнай лініі Сафія — Відзін. Адсюль пачынаецца кароткая чыгуначная лінія да станцыі Кошава, якая выкарыстоўваецца перш за ўсё для грузавых перавозак. У 1970-я і 1980-я гады аэрапорт Відзіна злучаў горад рэгулярнымі лініямі з аэрапортамі Сафіі, Варны і Бургаса.
Славутасці
Сярод славутасцей горада вылучаюцца:
- сярэдневяковы феадальны замак Баба Віда з ровам, адзіная цалкам захаваная крэпасць у краіне;
- іншыя музеі — «Канак», «Крыжападобная казарма», дамы-музеі;
- некалькі брамы (было 13) і рэшткі сцен гарадской крэпасці з ровам;
- Мастацкая галерэя імя Ніколы Петрава;
- Драматычны тэатр імя Уладзіміра Трэндафілава;
- тэатр лялек, філармонія, Чыталішча «Цвят»;
- Сабор Святога Дзімітрыя, другі ў краіне па вышыні;
- мячэць Асмана Пазвантаглу з бібліятэкай;
- іншыя храмы — цэрквы, паўразбураная сінагога;
- маўзалей экзарха Анфім I, помнікі;
- гасцініцы — «Роўна», «Банонія» і інш.
- Гарадскі сад (на ўзбярэжжы Дуная), іншыя паркі і інш.
Гарады-пабрацімы
Зноскі
Крыніцы
- Відзін // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Відзін
- Статыстыка насельніцтва
- Абшчына Відзін
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Талачынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.