wd wp Пошук:

Вісагінас

Вісагінас (літ.: Visaginas) — горад у паўночнай Літве ў складзе Уцянскага павета. Плошча складае 8,96 км². Праз горад праходзіць чыгунка Вільнюс — Даўгаўпілс. Вісагінас размешчаны за 1 км ад мяжы з Беларуссю і за 15 км з Латвіяй. Насельніцтва складае каля 28 тыс. чалавек.

Гісторыя

Горад быў заснаваны ў 1975 годзе, разам з будуемай тут Ігналінскай атамнай электрастанцыяй. Да 1992 года меў назву Снечкус (Sniečkus), у гонар Антанаса Снечкуса, першага сакратара Камуністычнай партыі Літвы ў 19401974 гадах.

Большая частка насельніцтва горада працуе на электрастанцыі, ці ў арганізацыях якія яе абслугоўваюць. Ігналінская электрастанцыя, чарнобыльскага тыпу рэактараў (RBMK-1500), самая блізкая да Беларусі атамная электрычная станцыя. Складаецца з двух рэактараў па 1500 МВт і пачала сваю дзейнасць у другой палове 1980-х гадоў. Згодна з абавязкамі, якія ўзяла на сябе Літва перад уваходам ў Еўрапейскі Саюз, станцыя павінна быць зачынена. Першы рэактар быў заглушаны ў 2004 годзе, а другі павінен быць спынены ў 2009 годзе.

Насельніцтва

Жылыя дамы

Этнічны склад насельніцтва

Галоўная вуліца

Пол

  • мужчыны — 14 035 (47,49 %)
  • жанчыны — 15 519 (52,51 %)

Рэлігійны склад насельніцтва

Культура

Беларускі культурны цэнтр «Крок».

Гарады-пабрацімы

Гл. таксама

Спасылкі

  1. Statistics Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
  2. http://www.pasto-kodai.lt/savivaldybe-visagino-sav/1
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Вісагінаскага самакіравання Катэгорыя·Населеныя пункты Уцянскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Літвы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be