wd wp Пошук:

Ігналіна

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ігналіна (значэнні).

Ігналі́на (літ.: Ignalina, польск.: Ignalino) — горад у паўночна-усходняй Літве ва Уцянскім павеце. Горад з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Ігналінскага раёна. Колькасць насельніцтва складае каля 6,5 тыс. чалавек.

Назва горада паходзіць ад папулярных у Літве імёнаў Ігнас і Ліна.

Ігналіна была заснавана ў 1810 годзе, пасля заваявання мясцовых земляў Расійскай імперыяй. Хуткае развіццё горад атрымаў пасля таго, як тут прайшла чыгунка Варшава — Санкт-Пецярбург у 1866 годзе. У канцы ХІХ стагоддзя горад быў вядомы сваёй прамысловасцю, але ў нашыя дні значна большае развіццё атрымаў турызм у Нацыянальны парк.

Ад назвы горада ўзяла назву пабудаваная ў часы СССР Ігналінская атамная электрастанцыя чарнобыльскага тыпу (RBMK-1500). Разам з электрастанцыяй быў пабудаваны горад Вісагінас, у якім жывуць працоўныя электрастанцыі.

У наваколлі горада ў 1974 годзе быў утвораны Аўкштайцкі нацыянальны парк плошчай 21.100 га, у якім існуюць шматлікія азёры (каля 100), і знаходзяцца старажытныя лясы. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота.

Спасылкі

  1. Resident population by city / town at the beginning of the yearStatistics Lithuania, 2019. Праверана 19 чэрвеня 2022.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Ігналінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be