wd wp Пошук:

Вітаўка

Ві́таўка[1] (трансліт.: Vitaŭka, руск.: Витовка) — вёска ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Фаніпальскага сельсавета. Размешчана за 5 км ад горада Фаніпаль. Назва паходзіць ад баярына Віта.

Паходжанне

Па легендзе аднойчы ноччу баярын Віт пачуў голас: «Віцэ, Віцэ вазмі стрэльбу і стрэльні». Прачнуўся баярын — нікога няма, зноў лёг спаць. Толькі лёг, той жа голас: «Віцэ, Віцэ вазмі стрэльбу і стрэльні». Узяў баярын стрэльбу, выйшаў на вуліцу, а там поўны двор шведскіх салдат, ён пачаў страляць. Шведы спалохаліся — хто стаў уцякаць і патануў у тых балотах, хто ў варотах затрымаліся, а хто і куляй Віта быў забіты. Пабудаваў ён там царкву, усё ў яго квітнела. Але праз некаторы час здзейсніў вялікі грэх. Двор патануў у балоце. З тых часоў там знаходзіцца крыніца.

Цяперашні час

Праз некалькі гадоў пабудавалі новую царкву. Але з прыходам савецкай улады гэту царкву разбурылі і пабудавалі ў вёсцы Чаркасы клуб, крыніца залілі бетонам, але праз некаторы час вада прабілася скрозь бетон. У 2005 годзе к у Витовке пабудавалі купель і калодзеж, але купель у 2006 годзе спалілі на Пасху. Цяпер туды прыязджаюць людзі з Украіны, Расіі, Польшчы, Літвы і Беларусі. Вада з крыніцы заўсёды +6,5 °C. Асабліва добра крыніца дапамагае пры хваробы суставаў і вачэй.

  • Купель і крыніцаКупель і крыніца
  • Купель унутрыКупель унутры

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Дзяржынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be