Віторыя (Бразілія)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Віторыя.
Віто́рыя (парт.: Vitória — перамога) — горад у Бразіліі, сталіца штата Эспірыту-Санту. Насельніцтва 317 тыс. жыхароў (2006).
Заснаваны 8 верасня 1551 года. Горад атрымаў назву ў гонар перамогі партугальскіх войскаў пад камандаваннем Вашку Фернандэша Каўтынью (pt:Vasco Fernandes Coutinho) над індзейцамі. 24 лютага 1823 года атрымаў афіцыйны статус горада (парт.: cidade).
Марскі порт Віторыя — адзін з найважных у краіне, размешчаны галоўным чынам на востраве ў заліве Віторыя, праз які пабудаваны Трэці мост, які злучае Віторыю з горадам Віла-Велья.
Транспарт
У 10 кіламетрах ад цэнтра горада размешчаны міжнародны аэрапорт Эўрыку ды Ажыяр Салес.
Гарады-пабрацімы
- Кашкайш, Партугалія
- Аіта, Японія
- Гавана, Куба
- Мантуя, Італія
- Дармштат, Германія
- Дзюнкерк, Францыя
- Чжухай, Кітай
- Яньтай, Кітай
- Віторыя, Іспанія
- Маямі, ЗША
Зноскі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1551 годзе Катэгорыя·Муніцыпалітэты штата Эспірыту-Санту
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.