wd wp Пошук:

Вішчын

Ві́шчын[1] (трансліт.: Viščyn, руск.: Вищин) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Кісцянёўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 16 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Рагачоў (на лініі МагілёўЖлобін), 103 км ад Гомелю.

Гідраграфія

На рацэ Днепр.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Рагачоў — Старое Сяло. Планіроўка складаецца з крывалінейнай доўгай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі (уздоўж поймы Дняпра) і забудаванай двухбакова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Вішчынскі манетна-рэчавы скарб

На правым беразе Дняпра археолагамі выяўлена гарадзішча XIXIII стст., дзе знаходзіўся замак, які ў сярэдзіне XIII стагоддзя разбураны і спалены. Каля вёскі знойдзена свінцовая пячатка Мсціслава Расціславіча Храбрага. Пра даволі актыўныя сувязі Вішчына з іншымі рэгіёнамі сведчыць і знойдзены тут у 1979 годзе скарб канца XII — пачатку XIII стагоддзяў. Паводле пісьмовых крыніц вядома з XIII стагоддзя. У Іпацьеўскім летапісе згадваецца пад 1258 год. Пазней у Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Паводле дакументаў 1567 года вёска павінна была вылучаць сваіх апалчэнцаў для ўзброеных атрадаў ВКЛ. Згадваецца ў 1756 годзе як вёска ў Рагачоўскім войтаўстве Рагачоўскага староства[2].

Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі. Па рэвізіі 1816 года ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні, ва ўладанні Ланеўскіх. У 1881 годзе працаваў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 гады дзейнічалі капліца, 2 вятракі, піцейны дом. Напачатку XX стагоддзя дзейнічалі школа і млын, у Кісцянёўскай воласці. У 1909 годзе 1206 дзесяцін зямлі.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны маяк», працавалі вятрак і кузня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны карнікі ў 1943 годзе спалілі 27 двароў, забілі 2 жыхароў. У баі каля вёскі 20 лютага 1944 года адрозніўся камандзір роты, старэйшы лейтэнант І. І. Хмель[3] (пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза), а 21 лютага 1944 года — гарматны разлік на чале з А. І. Громавым і ўзвод пад камандаваннем М. Р. Маладзікова (абодвум прысвоена званне Героя Савецкага Саюза). Вызвалена 24 лютага 1944 года. У баях за вёску і наваколлі загінулі 89 савецкіх салдат. 44 жыхара загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Кісцяні» (цэнтр — вёска Кісцені).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 55 гаспадарак, 78 жыхароў.

Дынаміка

  • 1816 год — 33 двары, 246 жыхароў.
  • 1881 год — 75 двароў, 502 жыхара.
  • 1897 год — 113 двароў 832 жыхара (паводле перапісу).
  • 1909 год — 858 жыхароў.
  • 1925 год — 117 двароў.
  • 1959 год — 421 жыхар (паводле перапісу).
  • 2004 год — 55 гаспадарак, 78 жыхароў.

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. LVIA, f. 525, ap. 8, b. 745, l. 27v.
  3. Пра добраўпарадкаванне месцаў пахавання воінаў Савецкай Арміі, партызан і мірнага насельніцтва, загінулых у 1941 - 1945 гг.

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.2, кн.2. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. 520с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0330-6 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Рагачоўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be