wd wp Пошук:

Галоўчыцкі сельсавет (Драгічынскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Галоўчыцкі сельсавет.

Гало́ўчыцкі сельсавет (руск.: Головчицкий сельсовет) — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Галоўчыцы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Антопальскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Драгічынскага раёна. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Асіпавіцкага сельсавета[1]. 21 ліпеня 1980 года ў склад сельсавета з Антопальскага пассавета перададзены вёскі Корсунь, Пігановічы і Толкава[2]. 17 верасня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Закозельскага (вёскі Галоўчыцы, Дзятлавічы, Корсунь, Пігановічы, Толкава) і Антопальскага (вёскі Асіпавічы, Галік, Навасёлкі, Хамічыцы, Ямнік) сельсаветаў[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1549 чалавек[4], з іх 88,4 % — беларусы, 6,8 % — украінцы[5].

На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 10 населеных пунктаў: вёскі Асіпавічы, Галік, Галоўчыцы, Дзятлавічы, Корсунь, Навасёлкі, Пігановічы, Толкава, Хамічыцы, Ямнік.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 ліпеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).
  3. Решение Брестского областного совета депутатов №307 от 17 сентября 2013 г. Об изменениях в административно-территориальном устройстве Дрогичинского района Брестской области Архівавана 15 чэрвеня 2021.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Антопальскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Драгічынскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be