Закозельскі сельсавет
Зако́зельскі сельсавет (руск.: Закозельский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Закозель.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Літоўскі сельсавет у складзе Драгічынскага раёна Палескай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Літоўск. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Валавельскага сельсавета, вёска Пігановічы пералічана ў склад Першамайскага сельсавета Антопальскага раёна[1]. 21 снежня 1970 года цэнтр перанесены ў вёску Закозель, сельсавет перайменаваны ў Закозельскі[2]. 1 снежня 1975 года ў склад сельсавета з Папінскага сельсавета перададзены вёскі Вулька Радавецкая, Каралін, Карлавічы, Селішча, Сулічава, у склад Драгічынскага сельсавета перададзены вёскі Нагор’е і Пярковічы[3]. 17 верасня 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Галоўчыцкага сельсавета (вёскі Галоўчыцы, Дзятлавічы, Корсунь, Пігановічы, Толкава)[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 2098 чалавек[5], з іх 90,9 % — беларусы, 5,8 % — украінцы[6].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 снежня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 снежня 1975 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).
- ↑ Решение Брестского областного совета депутатов №307 от 17 сентября 2013 г. Об изменениях в административно-территориальном устройстве Дрогичинского района Брестской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
- Сельскія выканаўчыя камітэты Драгічынскага раёна Архівавана 24 верасня 2008.
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Драгічынскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.