wd wp Пошук:

Сакрамента (Каліфорнія)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сакрамента. Сакраме́нта[1] (англ.: Sacramento) — горад на захадзе ЗША на месцы ўпадзення ракі Амерыкан-Рывер ў раку Сакрамента.

Адміністрацыйны цэнтр штата Каліфорнія і акругі Сакрамента, заснаваны ў снежні 1848 г. Джонам Сатэрам-малодшым — сынам імігранта з Швейцарыі, які заснаваў першае «белае» пасяленне ў гэтым рэгіёне.

Насельніцтва 466 488 жыхароў (2010 год), гэта — сёмы па велічыні горад у Каліфорніі.

У 2016 годзе ў школе Community Outreach Academy, размешчанай у прыгарадзе Сакрамента ў зоне кампактнага пражывання славянскай дыяспары, адкрыўся клас беларускай мовы і літаратуры; было гэта звязана з тым, што колькасць беларускіх дзяцей, якія навучаюцца ў школе, павялічваецца. Ідэя адкрыцця беларускага класа была рэалізавана дзякуючы намаганням дырэктара школы Ларысы Ганчар, выхадца з Беларусі, і пры садзейнічанні з боку Міністэрства замежных спраў Беларусі, пасольства ў ЗША і Гродзенскага гарвыканкама, які перадаў школе неабходныя вучэбна-метадычныя матэрыялы[2].

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. БелЭн, 2002
  2. belta.by

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be