wd wp Пошук:

Гапонава

Гапо́нава[1] (трансліт.: Haponava, руск.: Гапоново) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крайскага сельсавета.

Гісторыя

У складзе Расійскай імперыі

У другой палове XIX стагоддзя фальварак, прыватная ўласнасць у Крайскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні.

У пачатку XX стагоддзя фальварак, 46 жыхароў, уваходзіў у Гапонаўскую сельскую грамаду, якой належалі 175 дзесяцін зямлі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гапонава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі.

З 20 жніўня 1924 года вёска ў Крайскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9 чэрвеня 1927 года Мінскай акругі, з 20 лютага 1938 года Мінскай вобласці. У 1926 г.одзе 10 двароў, 65 жыхароў. У 1929 годзе на базе фальварка арганізаваны калгас «Прамень сацыялізму», працавала кузня. У 1941 годзе 17 двароў, 61 жыхар.

У Другую сусветную вайну аку­панты знішчылі 17 двароў, загубілі 2 жыхароў, 20 вяскоўцаў вывезлі ў Германію, адзін жыхар загінуў на фронце.

З 25 снежня 1962 года ў Лагойскім раёне. У 1969 годзе 8 двароў, 34 жы­хары. На 1 студзеня 2003 года 3 двары, 5 жыхароў. Вёска ў калгасе імя Будзённага (цэнтр — Крайск).

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Спасылкі

Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. — С. 415
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Лагойскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be