wd wp Пошук:

Гарадзец (Рагачоўскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гарадзец.

Гарадзе́ц[1] (трансліт.: Haradziec, руск.: Городец) — аграгарадок у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Гарадзецкага сельсавета.

Стаіць на рацэ Ржаўка. За 28 км на паўднёвы ўсход ад Рагачова, 1194 жыхары[2], 502 двары[2].

Гісторыя

У пісьмовых крыніцах упамінаецца ў 18 ст. У 1880 г. мястэчка, цэнтр воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні, 820 жыхароў, у тым ліку 615 праваслаўных, 205 іудзеяў, 130 дамоў, яўрэйская малітоўная школа, царква, валасная ўправа, народнае вучылішча, 3 крамы. Праводзіліся штогод 2 кірмашы (9 мая і 15 жн.) з гандлёвым абаротам з 3 да 10 тыс. рублёў. Вёска належала Драбышэўскім затым Дашкевічам і Судзілоўскім. Жыхары займаліся нарыхтоўкай і вывазам лесу, сельскай гаспадаркай. З 17.7.1924 цэнтр Гарадзецкага раёна, з 20.8.1924 цэнтр сельсавета, з 4.8.1927 у Рагачоўскім раёне. Перад Вялікай Аўчыннай вайной 1319 жыхароў, 240 двароў. У снежні 1943 вёску часткова спалілі (183 двары) і 181 жыхара знішчылі нямецкія захопнікі.

У 1970 1046 жыхароў, 331 гаспадарка. Цэнтр калгаса «Світанак». У вёсцы сярэдняя школа, дапаможная школа інтэрнат, бібліятэка, Дом культуры, дзіцячая дашкольная ўстанова, бальніца, аптэка, аддзяленне хуткай медыцынскай дапамогі, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання, спажывецкае таварыства. У вёсцы брацкія магілы савецкіх воінаў і партызанаў.

Вядомыя асобы

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. 1 2 1993 год

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Рагачоўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be