wd wp Пошук:

Гарадзішча (Мядзельскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гарадзішча (значэнні). Гарадзі́шча[1] (трансліт.: Haradzišča, руск.: Городище) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Княгінінскага сельсавета.

Гісторыя

У 1904 годзе на месцы сучаснай вёскі існавалі Гарадзішча 1-е і Гарадзішча 2-е месца ў складзе Княгінінская воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 68 і 102 жыхара. У 1921 г. вёска Крывіцкай гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства, 32 двары, 172 жыхары. З 12.10.1940 г. у Княгінінскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей, з 25.12.1962 г. ў Мядзельскім раёне. У 1950 г. у вёсцы арганізаваны калгас імя Леніна. З 1964 г. у складзе саўгаса «Восаўскі» (цэнтр — вёска Восава), з 04.09.1991 г. — калгаса «Восаўскі».

Насельніцтва

  • 175 жыхароў (1960)
  • 38 двароў, 66 жыхароў (1997)

Інфраструктура

Жывёлагадоўчая ферма і магазін.

Вядомыя ўраджэнцы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be