wd wp Пошук:

Гараднянскі сельсавет

Гарадня́нскі сельсаветсельсавет у складзе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Гарадная.[1]

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Гарадноўскі сельсавет у складзе Столінскага раёна Пінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Гарадно (Гарадная). З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 11 жніўня 1959 года ў склад Глінкаўскага сельсавета перададзена вёска Лука[2].

Склад

Насельніцтва

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 1623 чалавекі[3], з іх 99,1 % — беларусы[4].

Зноскі

  1. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8. С. 425
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 10.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Столінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be