wd wp Пошук:

Гарадок (Маладзечанскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гарадок (значэнні).

Гарадо́к[1] (трансліт.: Haradok, руск.: Городок) — аграгарадок у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Бярэзіна. З’яўляецца цэнтрам Гарадоцкага сельсавета. Насельніцтва 480 чал. (2006).

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Гарадок датуецца 1646 годам. Мясцовасць уваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства і знаходзілася ва ўладанні Галімскіх[2].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Гарадок апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Вілейскім павеце Віленскай губерні. У XIX ст. мястэчкам валодалі Тышкевічы. У пачатку XX ст. тут існавалі валасная ўправа, 2 праваслаўныя царквы, 2 сінагогі, бровар, 22 крамы, 3 карчмы, заезны двор, народнае вучылішча, млын[3].

Касцёл, каля 1930

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Гарадок апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства.

У 1939 годзе Гарадок увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 г. стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі.

Як згадвае мясцовы краязнаўца Аляксей Жахавец, Гарадок быў збольшага яўрэйскім мястэчкам. Да вайны ў Гарадку, згодна перапісу, жыло 1095 яўрэяў. Пасля вайны засталося дзве сям’і: Гіршы Бермана і Янкеля Авербуха. Яны выжылі «дзякуючы» таму, што да вайны былі сасланыя ў сталінскія лагеры, і вярнуліся ў Гарадок толькі пасля вайны. У мястэчку існавала гета з сакавіка па ліпень 1942 года. Пры ліквідацыі гета частку працаздольных яўрэяў адправілі ў лагер у Краснае, астатніх знішчылі. Большасць яўрэяў на машынах вывезлі за вёску, дзе расстралялі, а пасля спалілі. Тых яўрэяў, што адмаўляліся або не маглі самастойна пакінуць гета, забівалі проста ў вёсцы[4].

У 1973 годзе да Гарадка далучана вёска Доўцавічы[5].

Насельніцтва

Славутасці

Страчаная спадчына

  • Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (1930)

Галерэя

  • Краявіды Гарадка
  • ЦаркваЦарква
  • Царква, брамаЦарква, брама
  • Вадзяны млынВадзяны млын
  • СінагогаСінагога

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Gródek (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. S. 817.
  3. Дык не даставайся ты нікому!..(недаступная спасылка) // «Наша Ніва», 25 кастрычніка 2006.
  4. nashaniva.by
  5. Рашэнні выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 лістапада 1973 г., 18 студзеня, 14 і 28 лютага 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
  6. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II. Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Маладзечанскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be