wd wp Пошук:

Гарбачэўскі сельсавет

Гарбачэ́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Расонскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Гарбачэва.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Расонскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расонскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 верасня 1957 года да сельсавета далучана частка скасаванага Дзмітраўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Дварышча, Дзмітрава, Межава, Мікуленкі, Петракова, Сопіна і Шчунькі)[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Полацкага раёна. 17 ліпеня 1964 года да сельсавета далучана частка скасаванага Дудчынскага сельсавета (11 населеных пунктаў: Антонава, Галубова, Дарчына, Дзейчына, Дразды, Дудчына, Крывашапава, Крыжы, Латышы, Старына, Ямна), у склад Парэцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Дварышча, Межава, Петракова, Скуратава, Харытонава і Цясны)[2]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Расонскага раёна. У сакавіку 1977 года ў склад Заборскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Антонава, Галубова, Дзейчына, Дудчына, Крывашапава, Латышы і Старыца), у склад сельсавета з Бірузоўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Дварышча, Межава, Петракова і Харытонава)[3]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Заборскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Антонава, Галубова, Грышына, Дудчына, Латышы, Старыца, Хоцькава, Шнітаўка)[4]. 29 снежня 2021 года скасавана вёска Петракова[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 578 чалавек[6], з іх 88,6 % — беларусы, 9,9 % — рускія, 0,9 % — украінцы[7].

Старшыні Гарбачэўскага сельскага Савета дэпутатаў

  • Марыя Баканава (1960-я гады)[8]

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
  3. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 і 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области
  5. Решение Россонского районного Совета депутатов от 29 декабря 2021 г. № 192 Решение Россонского районного Совета депутатов от 29 декабря 2021 г. № 192 Архівавана 20 студзеня 2022.
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  8. Раёнка паведамляе // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раена / Гал. рэд. Б. І. Сачанка і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мінск: БелЭн, 1994. — 557, [1] с.: іл. — С. 528. — ISBN 5-85700-118-8.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Полацкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Расонскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be