Заборскі сельсавет (Расонскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Заборскі сельсавет. Забо́рскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Расонскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Забор’е.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Паповалуцкі сельсавет у складзе Дрэтунскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Папова Лука. З 3 ліпеня 1925 года ў складзе Краснапольскага, з 4 жніўня 1927 года ў складзе Расонскага раёнаў Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расонскім раёне БССР. У 1931 годзе сельсавет перайменаваны ў Заборскі. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Расонскага раёна Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Полацкага раёна. 17 ліпеня 1964 года да сельсавета далучана частка скасаванага Дудчынскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Грышына, Дзмітрава, Ільіна, Лісіцы, Нізінкі, Смальяны, Хоцькава, Шнітаўка)[1]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Расонскага раёна. У сакавіку 1977 года ў склад сельсавета з Гарбачэўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Антонава, Галубова, Дзейчына, Дудчына, Крывашапава, Латышы і Старыца)[2]. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Гарбачэўскага (8 населеных пунктаў: Антонава, Галубова, Грышына, Дудчына, Латышы, Старыца, Хоцькава, Шнітаўка) і Краснапольскага (12 населеных пунктаў у межах камунальнага ўнітарнага прадпрыемства імя Азіна: Азёрная, Бухава, Дудкі, Забор’е, Лакці, Мамолі, Межагосце, Ніўё, Ножніцы, Паддуб’е, Перавоз і Шарстова) сельсаветаў[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
- ↑ Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 і 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дрэтунскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Краснапольскага раёна (Полацкая акруга) Катэгорыя·Былыя сельсаветы Полацкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Расонскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2004 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.