Глушкавічы
Глу́шкавічы[2] (трансліт.: Hluškavičy, руск.: Глушковичи) — аграгарадок у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Глушкавіцкага сельсавета.
Геаграфія
Глушкавічы размешчаны за 50 км у напрамку на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Лельчыцы, за 257 км ад Гомеля, за 110 км ад чыгуначнай станцыі Жыткавічы[3], ля мяжы з Украінай. Аўтамабільная дарога Р36[4] звязвае Глушкавічы з раённым цэнтрам Лельчыцы. Паблізу аграгарадка пралягае Прыкардонная канава[4].
Каля Глушкавіч на дзённую паверхню выходзяць пратэразойскія пароды. Вядзецца здабыча будаўнічага і абліцовачнага каменю, які прадстаўлены мігматытамі гранітнага і гранітадыярытавага, радзей дыярытавага складаў, а таксама амфібалітамі. Рыхлая ўскрыша прадстаўлена карой выветрывання, кайназойскімі пяскамі і алеўрытамі.
Насельніцтва
Памятныя мясціны
- Свята-Троіцкая царква
- Магіла ахвяр фашызму[3].
Вядомыя ўраджэнцы
- Андрэй Іванавіч Швед (нар. 1973) — генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь (з 2020).
- Аўгустын (Маркевіч) (нар. 1952) — мітрапаліт.
Зноскі
- ↑ http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/homielskaja.htm
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон.
- 1 2 Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8. — С. 305.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 30. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Глушкавічы
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Лельчыцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.