wd wp Пошук:

Глыбока

Не блытаць з Глыбокае.

Глыбока[1] (укр.: Глибока) — пасёлак гарадскога тыпу ў Чарнавіцкай вобласці Украіны, цэнтр Глыбоцкага раёна.

Гісторыя

Першае пісьмовае згадванне аб мястэчку датавана 1438 г. Яно згадваецца як запусцелая мясцовасць на “Чорнай паляне”, а ў грамаце гэтага ж года Малдаўскі гаспадар Ілля I надзяліў мясцовасцю пад назвай Глыбокая прыдворнага суддзю Пятра Гудыма. Магчыма, тады і ўзнікла сяло, назва якога паходзіць ад месца, дзе яно размешчана — пасёлак ляжыць у глыбокай катлавіне. У 1490 г. у летапісах згадваецца пра тое, што царква Глыбокай ўвайшла ў Радавецкую епархію, а ў 1491 г. Малдаўскі гаспадар Стэфан III сваёй граматай пацвердзіў перадачу вёскі прыдворнаму Юдці.

На працягу доўгага часу Глыбока са сваімі прылеглымі землямі была ўласнасцю феадалаў і манастыроў. У 1774 г. Глыбока, як і ўся Букавіна, перайшла ад Асманскай імперыі пад уладу Аўстрыйскай імперыі як кароннае ўладанне - Герцагства Букавіна. У 1857 г. у вёсцы будуецца спіртавы завод, а ў 1869 г. пачынаецца будаўніцтва чыгункі Чарнаўцы - Сірэт - Сучава, якая прайшла праз мястэчка. Паводле перапісу 1910 г. у мястэчку налічвалася 5549 чал. Пераважная большасць з іх займалася сельскай гаспадаркай. З лістапада 1918 г. па 28 чэрвеня 1940 года Глыбока ўваходзіць у склад Румыніі.

Сельскі савет у Глыбокай быў створаны 5 ліпеня 1940 г. Першым сельскім старшынёй быў абраны Нестар Ткачук. У ліпені 1940 г. Глыбока стала раённым цэнтрам. У 1956 г. Глыбока была пераведзена ў катэгорыю пасёлка гарадскога тыпу.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Глыбоцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Глыбоцкага раёна (Украіна) Катэгорыя·Населеныя пункты Дэмыдзіўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Жабінкаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Касцюковіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Круглянскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Кіраўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Мурованакурылівецкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Старасамбірскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Шчучынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Чарнавіцкай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be