wd wp Пошук:

Глінкаўскі раён

Глінкаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — Глінка.

Геаграфія

Плошча раёна — 1223,2 км².

Тэрытарыяльна раён мяжуе: на паўночным усходзе з Дарагабужскім раёнам, на паўночным захадзе з Кардымаўскім раёнам, на паўднёвым захадзе з Пачынкаўскім раёнам, на паўднёвым усходзе з Ельнінскім раёнам.

Размяшчаецца ў заходняй частцы Ельнянскага і ўсходняй частцы Пачынкаўскага узвышшаў, абмежаваных з паўночнага захаду Верхнедняпроўскай нізінай. Па тэрыторыі раёна цячэ некалькі рэк: Дняпро — на працягу 30 км, і яго прытокі Устрам — 52 км, Воласць — 40 км, Бароўка — 17 км, прыток Сажа — Хмара.

Глебы ў раёне дзярнова-падзолістыя. Лясы займаюць 48,2 % тэрыторыі.

Гісторыя

Раён быў утвораны ў 1929 годзе на тэрыторыі былых Смаленскага і Ельнінскага паветаў Смаленскай губерні. У 1961 годзе быў расфармаваны і ўлучаны ў склад Ельнянскага раёна. Адноўлены ў 1980 годзе.

Дэмаграфія

Колькасць насельніцтва — 6,081 тыс. чалавек (2005). Усё насельніцтва жыве ў 6 сельскіх умовах.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У раёне маецца 6 сельскіх паселішчаў:

  1. Глінкаўскае сельскае паселішча
  2. Белахолмскае сельскае паселішча
  3. Берднікаўскае сельскае паселішча
  4. Балтуцінскае сельскае паселішча
  5. Дабромінскае сельскае паселішча
  6. Рамаданаўскае сельскае паселішча

Эканоміка

Транспарт

Аднакалейная неэлектрафікаваная чыгуначная лінія Смаленск — Сухінічы.

Зноскі

  1. http://web.archive.org/web/20090828062338/http://www.gks.ru/wps/PA_1_0_S5/Documents/jsp/Detail_default.jsp?category=1112178611292&elementId=1140096199984 - Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі паводле гарадоў, пасёлкам гарадскога тыпу і раёнам на 1 студзеня 2010 года

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Глінкаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Смаленскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be