wd wp Пошук:

Ельнінскі раён

Е́льнінскі раён (руск.: Ельнинский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Ельня.

Геаграфія

Плошча раёна — 1808,15 км².

Тэрытарыяльна раён мяжуе: на поўначы з Дарагабужскім раёнам, на паўночным усходзе з Угранскім, на захадзе з Глінкаўскім, на паўднёвым захадзе з Пачынкаўскім, на поўдні з Рослаўльскім. На ўсходзе раён мяжуе з Калужскай вобласцю.

На тэрыторыі раёна, на тарфяным балоце «Блакітны мох» знаходзіцца выток ракі Дзясны. Таксама па тэрыторыі раёна цякуць наступныя рэкі: Ужа — левы прыток Дняпра, выток знаходзіцца на паўночны захад ад Ельні, Страна — правы прыток Дзясны, Угра — прыток Акі, Усія — левы прыток Угры, Дземіна — правы прыток Угры.

Гісторыя

Утварэнне Ельнінскага павета адбылося ў 1775 годзе. У 1928 годзе павет быў скасаваны, а ў 1929 годзе ўтвораны Ельнінскі раён.

Дэмаграфія

Колькасць насельніцтва на 2005 год — 15 784 чалавекі.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У раёне маецца 1 гарадскае і 10 сельскіх паселішчаў:

Гарадское паселішча

Сельскія паселішчы

Транспарт

Праз тэрыторыю раёна праходзіць аднакалейная чыгуначная цеплавозная лінія: СмаленскСухінічы. Рэгіянальныя аўтамабільныя дарогі Р137 Сафонава (М1) — ДарагабужЕльняРослаўль (А101), Р96 Новааляксандраўскі (А101) — Спас-ДземенскЕльняПачынак.

Славутасці

  • Царква Маці Божай Ціхвінскай у г. п. Нова-Спаскае
  • Царква Св. Мікалая ў в. Уварава (колішняе Лазарава Гарадзішча)

Зноскі

  1. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Ельнінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Смаленскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be