wd wp Пошук:

Голацк

Го́лацк[1] (трансліт.: Holack, руск.: Голоцк) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Голацкага сельсавета.

Геаграфія

Знаходзіцца за 40 кіламетры на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 26 кіламетраў ад Мінска, 12 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Седча і Рудзенс на лініі Мінск-Асіповічы каля шашы Мінск-Мар’іна Горка.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У 18 ст уласнасць Агінскіх, потым Манюшкаў. Населены пункт уваходзіў у склад Менскага павета Менскае ваяводства.

Пад уладай Расійскай імперыі

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) — у складзе Расійскай імперыі. У 19 - 20 стст. у Дукорскай волаці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

У 1882 г. сялянамі в. Зазер’е, Рыбцы, Узляны, і іншымі былі куплены ў растэрміноўку на 40 гадоў землі памешчыка, які разарыўся.

у 1886 г. працаваў вінакурны завод.

Найноўшы час

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пасля рэвалюцыі на базе вучылішча створана працоўная школа 1-ай ступені, у якой у 1922 г. вучылася 60 хлопчыкаў і дзяўчынак, працавала 2 настаўнікі.

20 жніўня 1924 года Голацк стаў адміністрацыйным цэнтрам Голацкага сельсавета, які быў створаны ў складзе Смілавіцкага раёна Мінскай акругі.

Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да 4 ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

Насельніцтва

  • 1897 - 49 двароў, 270 жыхароў
  • пачатак XX ст. — 63 двары, 437 жыхароў.
  • 1917 - 64 двары, 466 жыхароў.
  • 1970 - 160 двароў, 546 жыхароў.
  • 1996 - 494 жыхароў, 183 двары
  • 1 студзеня 2002 — 174 двары, 451 жыхар.

Інфраструктура

Эканоміка

  • Крама
  • Механічная майстэрня
  • Ашчадная каса
  • Аддзяленне сувязі

Адукацыя

У 1904 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1914 годзе узведзены школьны будынак. Зараз працуе:

Культура

Медыцына

  • Ветучастак

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Го́лацак

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 323. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Рудзенскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Смілавіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Пухавіцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be