Граева
Гра́ева (польск.: Grajewo, былая назва — Гра́йва) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Граеўскага павета Падляскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Граева.
Знаходзіцца на рацэ Лык. Займае плошчу 18,93 км². Насельніцтва 22 309 чалавек.
Гісторыя
Мястэчка Грайва ўпершыню згадана 23 лістапада 1472 як маёмасць Яна з Белавежы. У 1483 годзе ўладальнік загадаў Мацею пабудаваць адзін млын каля двара, а іншы на рацэ Лык. 8 лютага 1478 года заснаваны Касцёл Святой Тройцы. У 1483 годзе Ян з Белавежы пачаў называць сябе Граеўскім. Наступным уладальнікам горада быў таксама Ян Граеўскі які меў трох сыноў: Станіслава, Гераніма і Бартламея. У 1540 годзе дзякуючы намаганням Яна і Якуба Граеўскага Жыгімонт Стары надаў Граеву магдэбургскае права.
У 1692 годзе горад перайшоў у валоданне Вільчэўскіх. У ваколіцах горада ў 1794 годзе адбыліся бітвы падчас паўстання Тадэвуша Касцюшкі.
У 1863 годзе падчас паўстання Кастуся Каліноўскага каля Граева разыграліся ваенныя дзеянні. У 1864 годзе горад перайшоў у валоданне Вайчэўскіх. 12 сакавіка 1864 года пад Граевам адбылася бітва супраць расійскай акупацыі. У 1869 годзе ў выніку рэпрэсій з боку царскай Расіі, з-за паўстання Кастуся Каліноўскага Граева страціла правы горада і атрымала статус населенага пункта ў складзе гміны Багушы. У 1873 годзе пабудавана чыгунка Брэст—Кёнігсберг.
У 1939 годзе ў Граеве налічвалася 9500 жыхароў. У 1940—1941 гадах цэнтр раёна Беластоцкай вобласці БССР. У 1941—1944 гг. знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1944—1945 гг. — цэнтр Граеўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Граева Польскай Народнай Рэспубліцы.
У 1975—1998 Граева знаходзілася ў складзе Ламжынскага ваяводства. З 1 студзеня 1999 цэнтр Граеўскага павета.
Транспарт
Праз горад праходзіць шэраг аўтамабільных шляхоў:
Таксама праз горада праходзіць чыгунка Элк — Граева — Беласток
Архітэктура
- Драўляныя хаты (XIX ст.)
- Cтарыя каталіцкія могілкі
- Капліца Вільчэўскіх на могілках (1839)
- Неагатычны Касцёл Святой Тройцы (1882)
- Прыкасцёльныя званіцы (1837)
- Будынак чыгуначнага вакзала (1873)
- Дзве капліцы прыдарожныя (XIX ст.)
Гарады-пабрацімы
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Граева
- Граева на Radzima.org
Катэгорыя·Населеныя пункты Граеўскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.