Сувалкі
Сува́лкі (польск.: Suwałki, Pl-Suwałki.ogg (i)) — горад на правах павета ў Падляскім ваяводстве Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Сувальскага павета. Да 1999 года горад быў цэнтрам Сувальскага ваяводства. Насельніцтва — 69 275 чалавек (2014 год)[2].
Горад стаіць на рацэ Чорная Ганча. Статус горада атрамаў 2 мая 1720 г.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўспамін пра Сувалкі датуецца 1688 годам. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства і знаходзіліся ў валоданні ордэна камедулаў. Ордэн атрымаў каралеўскія наданні ў 1667 годзе і засяляў падначаленыя сабе землі жыхарамі Падляшша і мазурамі.
26 красавіка 1710 года кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны выдаў прывілей на заснаванне горада ў Сувалках. У 1720 годзе горад атрымаў Магдэбургскае права і герб: тры пагоркі, сярэдні вянчае крыж з надзетай на яго каронай, з бакоў пагоркаў выявы Святога Рамуальда і Святога Роха[3]. Таксама мяшчане атрымалі дазвол на штотыднёвыя таргі і 4 кірмашы на год.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Сувалкі апынуліся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, дзе ў 1816 годзе сталі сталіцай ваяводства Царства Польскага (з 1867 года — цэнтрам геберні).
На 1800 год у Сувалках было 214 будынкаў, на 1827 год — 235. На 1857 год у месце было 152 мураваныя і 797 драўляных будынкаў. У канцы XIX ст. у Сувалках дзейнічалі касцёл, царква, збор евангеліскі і малітоўны дом, працавалі 2 гімназіі для хлопчыкаў і дзяўчынак і 3 пачатковыя школы, шпіталі — хрысціянскі, іўдзейскі і вайсковы, дзе аказвалася дапамога хворым і нямоглым, прытулак для бедных.
Найноўшы час
У 1915—1918 гг. падчас І сусветнай вайны Сувалкі акупіраваны германскімі войскамі, былі цэнтрам адміністрацыйнай акругі ў складзе Обер-Ост. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі Сувалкі ўключаліся ў склад Беларускай ССР[4]. Але немцы не пакінулі Сувалшчыну пасля паражэння Германіі ў вайне, у той жа час ствараліся літоўскія і польскія ўзброеныя фарміраванні, адбываліся ваенныя сутычкі. 1 верасня 1919 года горад занялі польскія войскі[5].
Пасля Польска-савецкай вайны (1919—1921) згодна з Рыжскім мірным дагаворам Сувалкі ўвайшлі ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам павета Беластоцкага ваяводства.
У часы Другой сусветнай вайны з верасня 1939 да 1945 года Сувалкі знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.
У 1975—1999 гадах Сувалкі былі цэнтрам Сувалкаўскага ваяводства Польшчы.
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XVIII стагоддзе: 1800 год — 1184 чал.
- XIX стагоддзе: 1827 год — 2116 чал.; 1857 год — 11 273 чал.[6]
- XXI стагоддзе: 2017 год — 69 554 чал.
Славутасці
- Забудова гістарычная (XIX — XX стагоддзі; фрагменты)
- Збор евангелісцкі (1838–1841)
- Касцёл Святога Аляксандра (1825)
- Могілкі: каталіцкія, мусульманскія, праваслаўныя, іўдзейскія, евангелісцкія
- Ратуша (1844)
- Царква Аляксандра Неўскага (1900; мураўёўка, перабудаваная пад касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла)
- Царква Прачыстай Багародзіцы (1838—1840; цяпер касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса)
- Царква Усіх Святых (1892)
- Чыгуначная станцыя (1896)
Страчаная спадчына
- Сінагога Вялікая (1821)
Галерэя
- Краявіды Сувалкаў
- Ратуша
- Кафедральны касцёл
- Збор
-
Былая царква-мураўёўка
- Былая Прачысценская царква
- Царква Усіх Святых
- Музей
- Чыгуначная станцыя
Вядомыя асобы
- Анджэй Вайда (1926—2016) — выбітны польскі тэатральны дзеяч і кінарэжысёр
- Марыя Канапніцкая (1842—1910) — польская пісьменніца, паэтэса, перакладчыца
- Міхал Мілеўскі (1875—1935) — брыгадны генерал Войска Польскага
- Генрык Мінкевіч (1880—1940) — генерал дывізіі Войска Польскага, першы камандзір Корпуса аховы памежжа
Гарады-пабрацімы
Зноскі
- ↑ Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2013
- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. Архівавана 26 снежня 2018.
- ↑ Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5. С. 239.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 3 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 20.
- ↑ dzieje.pl
- ↑ Chlebowski B. Suwałki // Słownik geograficzny… T. XI. — Warszawa, 1890. S. 612.
Літаратура
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сувалкі
- Афіцыйная старонка
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.