wd wp Пошук:

Граеўка

Забудова вуліцы Кіжаватава каля Прыгараднага вакзала
Забудова вуліцы Рэспубліканскай

Граеўка — былы пасёлак. З 1929 года ў складзе Брэста.

Гісторыя

Вятрак у Граеўцы. 1914-15

Граеўка ўзнікла ў 1870-я гг. на паўночнай ускраіне Брэста ў сувязі з будаўніцтвам чыгункі Брэст — Граева (адсюль і назва). У пасёлку жылі рабочыя і служачыя чыгункі, частка насельніцтва займалася сельскай гаспадаркай, гандлем. У 1929 годзе ўвайшоў у склад Брэста. З 1978 года ў Ленінскім раёне горада[1].

Забудова

Вуліца Брэсцкіх дывізій
Скрыжаванне вул. Баброва, Паўночнай, Чырвонай і зав. 1-га Паўночнага

Асноўныя вуліцы раёна — Баброва, Брэсцкіх дывізій, Чыгуначная, Кіжаватава, Чырвонагвардзейская, Паплаўскага, Рэспубліканская, Фартэчная, Чарнянская. Станам на 1987 год тут размяшчаліся прамысловыя прадпрыемствы, будаўнічыя арганізацыі, 3 сярэднія школы, бальніца Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі, дзіцячыя садкі і яслі, магазіны, прадпрыемствы бытавога абслугоўвання насельніцтва, гідраметэаралагічная абсерваторыя, аграбіялагічная станцыя Брэсцкага педінстытута[1].

Зноскі

  1. 1 2 Граевка // Брест : Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. – 408 с.

Літаратура

  • Граевка // Брест : Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. – 408 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Брэста
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be