Грамоўскі сельсавет
Грамо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Салонікі.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Полацкага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Грамы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Полацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Захарніцкага сельсавета[1].
20 мая 1960 года ў склад Тросніцкага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў (Баранава, Баяноўшчына, Баравуха-2, Баравуха-3, Дразды, Дом інвалідаў, Захарнічы, Пагіршчына, Пазнякова, пасёлак Полацкага лясгаса, Скавародзіна, Спас-Слабада, Чарняшчына і Янкава) скасаванага Захарніцкага сельсавета і 6 населеных пунктаў (Гірсіна, Глушонкі, Жыхары, Замхі, Шумацёнкі і Юравічы) Палатоўскага сельсавета, у склад Палатоўскага сельсавета пералічаны 2 населеныя пункты (Арлова і Спаскае), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сякераўшчына, а сельсавет перайменаваны ў Грамоўскі[2]. 17 ліпеня 1964 года ў склад новаўтворанага Юравіцкага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (вёскі Жыхары, Замхі, Захарнічы, Пазнякова, Скавародзіна, Шумацёнкі, Юравічы і Янкава)[3]. 12 лістапада 1964 года цэнтр Грамоўскага сельсавета перанесены ў вёску Салонікі[4]. 7 чэрвеня 1968 года сельсавет перайменаваны ў Салоніцкі[5].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 36 (1076).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214).
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Полацкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1968 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1960 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.