wd wp Пошук:

Грумбіненты

Грумбіне́нты[1] (трансліт.: Hrumbinienty, руск.: Грумбиненты) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Свірскага сельсавета.

Гісторыя

У 1847 г. вёска маёнтка Альшэва Свянцянскага павета Віленскай губерні, валоданне памешчыка С. Хамінскага, 10 двароў, 81 жыхар. У 1868 г. вёска Свянцянскага павета, 120 жыхароў. У 1904 г. у вёсцы 182 жыхароў, у 1907 г. — 138 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Куцькаўскім сельсавеце Свірскага раёна Вілейскай, з 20.90.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 16.07.1954 г. у Свірскім, з 05.08.1954 г. у Канстанцінаўскім сельсавеце, з 31.08.1959 г. ў Мядзельскім раёне, з 20.01.1960 г. у Мінскай вобласці, з 10.05.1960 г. у Свірскім гарпасялковым Савеце. У 1949 г. вяскоўцы арганізавалі калгас імя Варашылава. З 1964 вёска ў складзе саўгаса «Канстанцінава» (цэнтр — вёска Камарова), з 04.09.1991 г. — калгаса «Канстанцінава».

У 2013 годзе Свірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Грумбіненты ўвайшлі ў склад Свірскага сельсавета[2].

Насельніцтва

  • 160 жыхароў (1960)
  • 19 двароў, 34 жыхары (1997)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 234 ад 28 мая 2013 г. “Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці” Архівавана 11 снежня 2013. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be