Грыбкі
Грыбкі́[1] (трансліт.: Hrybki, руск.: Грибки) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавета.
Гісторыя
У 1868 годзе вёска ў складзе Будслаўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні.
У 1921 годзе вёска Будслаўскай гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства.
З 12 кастрычніка 1940 года ў Вераб’ёўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 года Маладзечанскай абласцей, з 27 сакавіка 1959 года ў Пузырскім сельсавеце[2], з 20 студзеня 1960 года у Мінскай вобласці, з 25 снежня 1962 года ў Мядзельскім раёне.
У 1950 годзе жыхары вёскі аб’ядналіся ў калгас імя Варашылава. Пазней вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Маладая гвардыя», з 1975 года — калгаса «Бальшавік» (цэнтр — вёска Пузыры).
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Пузыроўскага сельсавета[3].
Насельніцтва
- 1868 год — 8 двароў, 69 жыхароў.
- 1904 год — 110 жыхароў.
- 1921 год − 25 двароў, 134 жыхары.
- 1931 год − 30 двароў, 153 жыхары.
- 1960 год — 154 жыхары.
- 1997 год — 21 двор, 33 жыхары.
Славутасці
- Капліца Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1938 год, цагляная).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 25 кастрычніка 2020.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.